<<
>>

Особенности проведения судебной реформы 1864 года в белорусских губерниях

Развіццё капіталістычных адносін, адмена прыгоннага права выклікалі патрэбу ў змяненні ўсёй судовай сістэме краіны, яе дэмакратызацыі. Судовая рэформа пачала праводзіцца ў жыццё ў 1864 г.

Асноўныя палажэнні рэформы адлюстраваны ў чатырох заканадаўчых актах: «Заснаванне судовых устаноў», «Статут крымінальнага судаводства», «Статут грамадзянскасудаводства», «Статут аб пакараннях, якія накладваюць миравыя суддзі». У аснову рэформы была пакладзена тэорыя падзелу ўлады. Абвешчана аддзяленне суда ад адміністрацыі, увядзенне агульнага ўсесаслоўнага суда, роўнасць усих перад судом, нязменнасць суддзяў і следчых, выбарнасць міравых суддзяў і прысяжных засядацеляў, галоснасцвуснасць, непасрэднасць і спаборнасць судовага працэса права абвінавачанага на абарону. Важным вынікам рэформы стала заснаванне адвакатуры для абароны па крымінальных справах і прадстаўніцтва інтарэсаў старон па грамадзянскіх справах з мэтай нагляду за судамі, следствам і месцамі зняволення была рэарганізавана пракуратура, якая змяняла напрамак сваёй дзейнасці.
3 органа кантролю за вытворчацю спраў у сферы кіравання («око государства») яна ператваралася ў орган абвінаваўчай улады.

Згодна з законам ствараліся дзве судовыя сістэмы: мясцовыі агульныя суды. Да мясцовых належалі міравыя суды і з'іміравых суддзяў, да агульных — акрутовыя суды (ад аднаго дагна губерню) і судовыя палаты (адна на некалькі губерняў).З'взд міравых суддзяў быў судом другой інстанцыі і раглядау апеляцыйныя скаргі на пастановы міравых суддзяМіравым судам былі падсудныя грамадзянскія справы пр

цане іска да 500 руб. і крымінальныя, па якіх прадугледжваліся арышт да трох месяцаў, грашовае спагнанне да 300 р ці заключэнне ў работны дом (прымусовая праца на карысць грамадства) да аднаго года.

Акруговы суд, як правіла, складауся з грамадзянскаі а і крымінальнага аддзяленняў, а апошняе — з кароннага суда \ суда прысяжных засядацеляў.

Акруговым судам былі пад-судныя ўсе крымінальныя справы за выключэннем палітыч-цых і пэўных службовых злачынстваў.

Крымінальныя справы разглядаліся з удзелам прысяжных засядацеляў. Каронныя суддзі прызначаліся царом па прад-стаўленню міністра юстыцыі пажыццёва. Яны павінны былі мець вышэйшую юрыдычную адукацыю і стаж працы ў пра-ваахоўных органах не менш яктры гады. Узначальваў акруго-вы суд старшыня, а аддзяленнямі кіравалі яго намеснікі.

Судовыя палаты дзейнічалі як суды другой інстанцыі ў адносінах да акруговых судоў. Аднак крымінальныя спра-вы, якія разглядаліся з удзелам прысяжных засядацеляў, апеляцыйнаму перагляду не падлягалі. Па некаторых крымінальных справах, напрыклад па палітычных, судо-выя палаты маглі дзейнічаць як суд першай інстанцыі.

Акруговыя суды Мінскай, Гродзенскай і Віленскай гу-берняў падпарадкоўваліся Віленскай судовай палаце. Магілёўскі акруговы суд быў аднесены да сферы дзейнасці Кіеўскай, а Віцебскі — Пецярбургскай судовых палат.

Вышэйшым органам судовага нагляду, касацыйным і вярхоўным судом у Расіі з'яўляўся правячы Сенат, які ўклю-чаў два дэпартаменты — цывільны і крымінальны. 3 канца XIX ст. Сенат займаўся абнародаваннем і тлумачэннем за-конаў, мог выдаваць адміністрацыйныя распараджэнні.

Аналізуючы судовую рэформу, трэба заўважыць, што ў яе правядзенні на тэрыторыі Беларусі выявіліся спе-ныфічныя асаблівасці. Да апошніх адносіліся: сувязь судовай рэформы з палітыкай царызму, накіраванай на па-даўленне нацыянальна-вызваленчага руху; увядзенне судовых статутаў па частках; адкрыццё мясцовых і агульных судоў у розны час. Па палітычных прычынах судовая рэ-форма на Беларусі пачалася, па сутнасці, толькі ў 1872 г., калі былі ўведзены міравыя суды, а акруговыя суды з ін-стытутамі прысяжных засядацеляў былі ўтвораны ў заходніх губернях аж у 1882 г.

Свае асаблівасці меў і парадак фарміравання судовых органаў Беларусі. Па закону міравы суддзя павінен быў выбірацца на павятовым земскім сходзе са спісу кандыда-таў, які папярэдне зацвярджаў губернатар.

Як было адзначана, Беларусь у XIX ст. уяўляла сабой аграрны рэгіён, асноўную масу жыхароў якога складалі сяляне. Таму мэтазгодна сказаць некалькі слоў аб сялянскім валасным судзе, які выбіраўся штогод валасным сходам уі складзе 4—12 суддзяў. Валасному суду былі падсудныя спра-вы па спрэчках паміж сялянамі, а таксама па нязначных крымінальных або адміністрацыйных правіннасцях. Ён меў права прысуджаць сялян да сямі дзён арышту, караць дуб-цамі да 20 удараў, штрафаваць да 3 руб., прыгаворваць да грамадскіх работда шасці дзён. Такім чынам, валасны ся-лянскі суд дзейнічаў на аснове традыцый і норм звычаёва-га права, санкцыяніраванага дзяржавай, што было пера-жыткам сярэдневякоўя. 27.

<< | >>
Источник: История государства и права Беларуси. Шпаргалка 2017. 2017

Еще по теме Особенности проведения судебной реформы 1864 года в белорусских губерниях:

  1. Особенности проведения земской реформы 1864 года в белорусских губерниях
  2. Проведение аграрной реформы П.А. Столыпина в белорусских губерниях в начале XX века
  3. Отмена крепостного права в белорусских губерниях в результате крестьянской реформы 1861 года
  4. Реорганизация местных органов государственной власти в белорусских губерниях в ходе крестьянской реформы 1861 года
  5. Учреждение российской адвокатуры в ходе судебной реформы 1864 года
  6. § 1. С древнейших времен до судебной реформы 1864 года
  7. 23.Судебная реформа 1864 г. Особенности на Беларуси.
  8. § 1. Региональный фактор в формировании судебной системы Российской империи с 1727 по 1864 гг. (на примере Новгородской губернии)
  9. ГЛАВА II. СУДЕБНЫЕ ОРГАНЫ НОВГОРОДСКОЙ ГУБЕРНИИ В ПОРЕФОРМЕННЫЙ ПЕРИОД (1864-1917 ГГ.)
  10. ГЛАВА I. СТАНОВЛЕНИЕ И РАЗВИТИЕ СИСТЕМЫ СУДЕБНЫХ ОРГАНОВ НОВГОРОДСКОЙ ГУБЕРНИИ С 1727 ПО 1864 ГГ.